10 лістапада ў рамках Сусветнага тыдня якасці РУП «Баранавіцкі ЦСМС» правёў дзелавую сустрэчу са спецыялістамі ўнітарнага прадпрыемства «Вердымар» у г.Белаазёрску.
У ходзе дзелавой сустрэчы вядучым інжынерам аддзела стандартызацыі і сертыфікацыі Калюта І.Е. падымаліся пытанні рэлізацыі праграмы «ЯКАСЦЬ 2021-2025», у прыватнасці: укаранення сістэм менеджменту для забеспячэння стабільнага якасці вырабленай прадукцыі, удзелу прадпрыемстваў у працах тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, фарміраванні абавязковых патрабаванняў да прадукцыі ў тэхнічных рэгламентах ЕАЭС, ТНПА з улікам інтарэсаў нацыянальных вытворцаў.
У рамках праведзенага мерапрыемства арганізацыі прапанавана прыняць удзел у фарміраванні Плана дзяржаўнай стандартызацыі Рэспублікі Беларусь на 2024 год, накіраваўшы прапановы па распрацоўцы, унясенні змяненняў, перагляду дзяржаўных (міждзяржаўных) стандартаў і (або) праверцы навукова-тэхнічнага ўзроўню стандартаў.